Ultra-Music адсвяткуе дзесяцігоддзе вялікім канцэртам

Сёлета парталу ultra-music.com спаўняецца дзесяць гадоў. Круглую дату сайт адзначыць 2 лістапада вялікім канцэртам, на якім выступяць групы Nizkiz, Clover Club, «Куклы» і Neuro Dubel.



— Мы вырашылі адзначыць дату без усякай пампезнасці і запрасілі ўсіх нашых  сяброў, чытачоў і проста аматараў добрай музыкі на вялікі клубны канцэрт, — кажа заснавальнік і галоўны рэдактар Ultra-Music.com Вячаслаў Радыёнаў. — Я ўпэўнены, што разам мы выдатна правядзём час і зробім сапраўднае свята!

Магілёўцы Nizkiz абяцаюць выканаць на канцэрце свае самыя драйвовые песні і новыя кампазіцыі з якіх рыхтуецца альбома.

— Для канцэрту абяром усё драйвовые рэчы, ніякай акустыкі не будзе, — кажа барабаншчык групы Зміцер Халяўкін. — Цяпер у нас гатова некаторая колькасць новых трэкаў, таму, хутчэй за ўсё, згуляем штосьці новае. Яшчэ ёсць адна ідэя нязвыклага выканання адной з песень. Убачыць, што гэта будзе, вы зможаце непасрэдна на канцэрце.

Музыкі Clover Club цяпер працуюць над другім паўнафарматным альбомам і выканаюць на канцэрце новыя кампазіцыі.

— Мы заўсёды рады браць удзел  у канцэртах, якія арганізуюцца Ultra-Music, — кажа гітарыст групы Henry. — На канцэрце, апроч старых песень, мы згуляем пару абсалютна новых кампазіцый, якія яшчэ ні разу не выконвалі. Убачымся на канцэрце!

«Куклы» ўпершыню выйдуць на сцэну клуба Re:Public. Гэты  будзе першы клубны выступ  групы пасля пяцігадовай паўзы.

— Сайту Ultra-Music спаўняецца 10 гадоў. Гэта значная дата, і канцэрт у Re:Public абяцае быць вельмі запальным. Таму любому будзе прыемна выступіць на такой падзеі. SankiCrew згуляюць у поўным складзе, слухачоў чакае мора драйва, рэчытатыву, містычных сола і качовых рыфаў! — абяцаюць музыкі.

Ветэраны беларускай  рок-сцэны Neuro Dubel выканаюць свае правераныя часам баявікі і песні з леташняга альбома «Дах** дарадцаў».

Квіткі: 70 000 (танцпол, папярэдне толькі ў касе клуба Re:Public), 80 000 (танцпол, папярэдне), 90 000 (танцпол, у дзень канцэрту), 100 000 (месца за столікам, папярэдне), 110 000 (месца за столікам, у дзень канцэрту). Квіткі прадаюцца ва ўсіх касах kvitki.by, а таксама анлайн. Даведкі: +375 29 3404633.

http://ultra-music.com/

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: