Унікальная выстава пра Яна Карскага

Экспазіцыя «Ян Карскі. Місія для чалавецтва» прадстаўляе ўнікальныя іканаграфічныя матэрыялы.



Найважнейшыя моманты з жыцця Яна Карскага можна паглядзець на выставе ў рамках фестывалю «Варшава Зінгера». Экспазіцыя «Ян Карскі. Місія для чалавецтва» прадстаўляе ўнікальныя іканаграфічныя матэрыялы — здымкі, дакументы, дыпломы і адзнакі ў спалучэнні з выказваннямі вядомага эмісара Польскай падпольнай дзяржавы. Яны паходзяць з яго кніг, лістоў, грамадскіх выступаў і дакументальных відэастужак.

«Мая ідэя заключалася ў тым, каб паказаць вобраз, паказаць героя, але адначасова, каб ён сам пра сябе расказаў. Карскі шмат пра сябе пісаў, таму можна гэтыя вобразы спалучыць з яго выказваннямі», — тлумачыць аўтар выставы Мацей Садоўскі.

Фатограф расказвае, што стараўся паказаць Карскага як звычайнага чалавека, які пры нагодзе быў героем.

www.radyjo.net

На выставе прадстаўлены, між іншым, фотаздымкі з дзяцінства Карскага, калі ён быў харцэрам, дзеячам Падпольнай дзяржавы, здымкі са шлюбу з Поляй Нірэньскай у Вашынгтоне, а таксама з сустрэч з Ежы Гедройцам у Парыжы ці размоваў з Яцкам Куранем і Маркам Эдэльманам у Польшчы.

Габрэйская супольнасць называе Яна Карскага чалавекам, які «хацеў затрымаць Халакост». Падчас Другой сусветнай вайны ён быў кур’ерам польскага падполля. Ён адным з першых прадставіў саюзнікам сітуацыю аб знішчэнні габрэяў на тэрыторыі акупаванай Польшчы. Свае ваенныя ўспаміны ён апісаў у кнізе «Сакрэтная дзяржава».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: