Універсітэт імя Ніла Гілевіча запрашае на лекцыі па гісторыі Беларусі

На падрыхтоўчых курсах Прыватнай установы адукацыі «Універсітэт імя Ніла Гілевіча» з 3 снежня пачынаецца курс лекцый па гісторыі Беларусі.

Курс уключае ў сябе 36 гадзін лекцый. Заняткі праводзяцца адзін раз на тыдзень. Лектар — вядомы навукоўца, доктар гістарычных навук, прафесар Валянцін Голубеў.

Па пытаннях наведвання курса просяць звяртацца да спадарыні Эліны па тэл: +375 29 6383359.

Запрашаюцца ўсе неабыякавыя да сваёй гісторыі!

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!