Уручэнне прэміі "Дэбют" — 24 сакавіка

24 сакавіка а 18.30 у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (вул. М.Багдановіча, д. 7а) адбудзецца ўручэнне прэміі "Дэбют" імя Максіма Багдановіча.



Весці цырымонію будзе Андрэй Хадановіч, а музычнае суправаджэнне забяспечыць гурт "Ілюжан" (фанк, рок, джаз, фольк).

 

Сёлета на прэмію прэтэндуюць наступныя кнігі.



Проза


1. Віталь Воранаў. Шэптам. — Беласток: “Wschodzący Białystok”


2. Аляксей Палачанскі. Мой цвік. — Мінск: “Галіяфы”


3. Рома Свечнікаў. Рома едзе: кніга 1 (http://34mag.net/piarshak/post/roma-edze/). — Вільня:34mag.net / “Логвінаў”



Паэзія


1. Таццяна Нядбай. Сірэны спяваюць джаз. — Варшава


2. Антон Рудак. Верхні горад. — Мінск: “Кнігазбор”


3. Юля Цімафеева. Кніга памылак. — Мінск: “Галіяфы”

 

У намінацыі “Пераклад” прэмія сёлета прысуджацца не будзе.

 


Лаўрэаты прэміі ў кожнай з намінацыяў атрымаюць ад Фонду “Вяртанне” чэк на суму 30 мільёнаў беларускіх рублёў.

 

"Дэбют" — літаратурная прэмія, што ўручаецца за дэбютны твор. Аўтарам намінаваных твораў на момант вылучэння павінна быць не больш за 35 поўных гадоў. Даецца за творы ў жанрах, у якіх працаваў Максім Багдановіч: паэзія, проза, мастацкі пераклад. Заснаваная ў снежні 2010 года Беларускім ПЭН-цэнтрам, Саюзам беларускіх пісьменнікаў і Мясцовым дабрачынным фондам “Вяртанне” (г. Мінск).

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2015-03-18 14:24:28
Даволі забаўна: прэмія імя Багдановіча ў музеі Багдановіча на вуліцы Багдановіча. Вось калі б яшчэ ўручаў Багдановіч... Андрэй, тэрмінова мяняйце прозвішча :)



А з "найлепшым еўрапейскім" часопісам фантастыкі "Космопорт" (http://novychas.info/kultura/litaratura/viktar_marcinovic_atrymau_prem/ ) не ўсё так добра. Летась ён
трапіў у Залу славы, а сёлета выйшаў адзін нумар. За астатнія прадпрыемства-выдавец ужо збіраецца вяртаць грошы падпісчыкам. "НЧ", напішаце пра гэта?
  • Рэдакцыя
  • 2015-03-18 15:08:12
З задавальненнем прапануем, вам, паважаны наш чатач, зрабіць пра гэта невялікую нататку. Абавязкова яе апублікуем :) У нас на жаль не хапае чалавечага рэсурсу.
  • ВР
  • 2015-03-18 16:27:37
Дзякуй за прапанову, але я ўжо адышоў ад журналістыкі, а ў вас цэлае сузор'е талентаў, адзін Лёлік чаго варты ;-) "Невялічкую нататку" ёсць каму зрабіць, я ж лепей вярнуся да сваіх
перакладаў. Дадам толькі, што мы з жонкай чытаем "Космопорт" з 2013 г. і лічым выданне карысным, нягледзячы на ўсе яго хібы. Падпісаліся на першае паўгоддзе - а тут такая
неспадзяванка.