Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Усе капаем Крэва!

На платфоме Талака ўсіх жадаючых запрашаюць на археалагічныя раскопы ў Крэва.

У звароце на сайце www.talaka.by гаворыцца:

Сябры!

Дзякуючы Вашай падтрымцы мы змаглі назбіраць неабходную суму на аплату археолага і з лёгкім сэрцам, але наперавес з рыдлёўкай, запрашаем усіх далучацца да пашукова-гістарычнай працы ў Крэва.


Даты правядзення летніка: 06-20 ліпеня 2017 года.

Далучыцца можна ў любы час і на любую працягласць працаў.

Месца правядзення: а/г Крэва, Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць (101 км ад Менску).

Калі Вы жадаеце далучыцца, запоўніце, калі ласка, АНКЕТУ.

Кожнаму валанцёру з сабой варта мець*:

1. Мабільны тэлефон з падзарадкай

2. Ліхтарык

3. Спальнік

4. Неабходныя лекі.

*Поўны пералік будзе гатовы праз тыдзень, калі будзе дакладна вядома, ці атрымаецца ў нас аплаціць харч для валанцёраў.

Канкрэтнае месцазнаходжанне летніка будзе прадстаўлена пасля канчатковай дамоўленасці з раённай адміністрацыяй.



Каментаваць