Усё пачынаецца з «Мары»!

На аўтазапраўцы цяпер можна пабачыць выставу fashion-ілюстратара «Жанчыны Сусвету». Падчас адкрыцця адбыўся паказ моднага брэнда Kardash.

11 кастрычніка на буйнейшай АЗС кампаніі “А-100” адкрылася выстаўка “Жанчыны Сусвету”. У аснове экспазіцыі — 6 карцін, якія ўвасабляюць 6 кантынентаў планеты ў жаночых вобразах.

Сюрпрызам для гасцей стаў першы ў гісторыі модны паказ дызайнерскай калекцыі на запраўцы. Спецыяльна да адкрыцця выстаўкі дызайнер Вольга Кардаш (брэнд Kardash) падрыхтавала паказ калекцыі адзення па матывах карцін мастака.


Адметна, што нестандартная падзея праходзіць у рамках праекта “Мара”, які кампанія рэалізуе для ўдзельнікаў Праграмы ўдзячнасці “Дзякуй”. АЗС “А-100” рэгулярна выконвае мару аднаго са сваіх кліентаў, якой бы складанай ці нерэальнай яна ні была.


Марыць можна і трэба, — расказвае дырэктар групы кампаній А-100 АЗС Ганна Красоўская, — бо добрых чараўнікоў ніхто не адмяняў. У кожнага нашага кліента ёсць шанец здзейсніць сваю мару. Трэба ўсяго толькі расказаць пра яе пры запаўненні анкеты Праграмы Дзякуй і верыць, што менавіта твая Мара збудзецца. Не трэба баяцца загадваць нешта нестандартнае. Наадварот! Для чараўнікоў з А-100” такая мара — самая цікавая. Мы ўжо дарылі карову жыхарцы невялікага гарадка, ладзілі заручыны закаханым, арганізоўвалі палёт на верталёце і купанне з дэльфінамі. Упэўнены, што наперадзе яшчэ многа выкананых жаданняў і шчаслівых кліентаў!

 

У выпадку з Марынай Колб сетка “А-100” не проста выканала мару свайго кліента. Арганізаваўшы выстаўку таленавітай мастачкі, яна падарыла сапраўднае свята мастацтва наведвальнікам аўтазаправачнай станцыі, а таксама ўсім мінчанам і гасцям сталіцы. Спецыяльна для адкрыцця выстаўкі дызайнер Вольга Кардаш падрыхтавала паказ калекцыі адзення па матывах карцін мастачкі. Такім чынам, 11 кастрычніка прайшла не толькі першая персанальная выстаўка Марыны Колб, але і першы ў гісторыі дызайнерскі паказ адзення на аўтазапраўцы.


Я ўдзячна А-100” за ажыццяўленне маёй мары. Любое іншае жаданне я магла б рэалізаваць сама — зрабіць, купіць, знайсці, — пракаментавала Марына Колб. — Персанальная выстаўка — гэта новая ступень у прафесійным развіцці і вялікая адказнасць. Сама я наўрад ці адважылася б на падобную авантуру. З А-100 падзея атрымалася прыгожай і незвычайнай, а галоўнае — даступнай для гледачоў. Бо якім бы моцным ці цікавым ні было б мастацтва, яго яшчэ трэба ўмець правільна паднесці. Дзякуй усім, хто паверыў у мяне і падтрымаў!

 

Выстаўка “Жанчыны Сусвету” прадоўжыцца да канца лістапада і чакае сваіх наведвальнікаў на АЗС А-100 №23 па адрасе вул. Казіміраўская, 39.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!