Адукацыйна-асветніцкі праект Krajavid выпусціў адмысловае відэа, у якім можна даведацца болей пра адзін з самых цікавых беларускіх абрадаў — Гуканне вясны.
Традыцыйная культура беларусаў спрадвеку арыентавалася на аднаўляльнасць усяго існага. Па гэтай прычыне па сканчэнні зімы было важна абазначыць пераход ад халадоў да цёплага часу году. Адным з характэрных абрадаў гэтага перыяда з’яўляецца Гуканне вясны, якое мае асаблівае распаўсюджанне на тэрыторыі Гомельшчыны.
Адкуль карані гэтага свята? Чаму галоўная роля ў ім
аддавалася жанчынам і як праходзіў сам абрад?
На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае кіраўнік
філіяла Веткаўскага музея ў Гомелі Пятро
Цалка.
З астатнімі відэа, што выйшлі ў межах праекта, можна
азнаёміцца па спасылцы.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!