Uzari адыграў канцэрт па-беларуску (фота)

У першы дзень вясны прадстаўнік Беларусі на конкурсе песні «Еўрабачанне 2015» Юрый Наўроцкі, больш вядомы як Uzarі, прадставіў са сваім калектывам у мінскім кафэ «Loft» беларускамоўны акустычны выступ.

Падчас канцэрта гурт вырашыў падтрымаць музыка і паэт Мікіта Найдзёнаў. Хлопец напісаў 5 тэкстаў да песень, а пераклала хіт вядомага ўкраінскага спевака Івана Дорна «Стыцамэн» маладая паэтка Дар'я Бялькевіч.  

Гурт UZARI запісаў беларускамоўную кавер-версію песні «Стыцамен» Івана Дорна

Таксама на сцэну выйшлі прадстаўніцы арганізацыі АНН у Беларусі. Дзяўчаты распавялі як разам з гуртом аб’ездзілі краіну з ініцыятывай «Інклюзіўная Беларусь». Праект прадугледжваў шэраг мерапрыестваў у падтрымку недыскрымінацыі і праблемы ўцекачоў.  

Uzari даволі вядомы і ва Украіне. Мызыка ў 2016 годзе удзельнічаў у праекце «Голос країни» ў камандзе Ціны Кароль і у шоў The Voice. У гэтым жа годзе кампазіцыя «Мора» стала «Песняй года Беларусі». Верагодна, ў 2017 чакаецца выхад беларускамоўнага альбому.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: