UZARI прапанаваў «вакцыну» ад папсы

UZARI не стамляецца здзіўляць слухачоў музычнымі навінамі. На гэты раз артыст выканаў кампазіцыю «Per Te» амерыканскага спевака Джоша Гробана.
Песня на італьянскай мове, у стылі класічнага красовера (кірунак у музыцы, дзе злучаюцца розныя стылі і жанры).
«Цяпер я ствараю музыку, якую заўсёды марыў выконваць. І хай «Per Te» песьня не мая, але гэтым прыкладам я жадаю паказаць, што нам не патрэбен тупіковы шлях рускага шоу-бізнесу, які капіруе 85% нашай эстрады. Давайце не будзем карміць беларускіх слухачоў аднадзёнкамі, у нашай краіне шмат талентаў, якія павінны развіваць у сабе высокакультурнае музычнае мысленне. Нашы слухачы заслугоўваюць большага, і таму я паспрабаваў на густ італьянскую мелодыку.

Прапаную ўсім нашым артыстам зрабіць «вакцынацыю» якаснай музыкай, якая мае моцны пасыл, хвалюе пачуцці і развівае вакальна.

Майце асалоду ад сапраўднай музыкі, спадары»,
– падагульніў UZARI.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: