«Узнагароды заканчваюцца, а Героі застаюцца»

У менскай прасторы Lo-Fi Customs 12 снежня адбылася традыцыйная цырымонія ўзнагароджання галоўнага музычнага конкурсу «Героі году-2018». Партал TuzinFM на працягу ўжо традыцыйна 5 гадоў арганізоўвае гэты конкурс. Але сёлета гэта не адзіная круглая дата ў свеце беларускай музыкі. Таксама 12 снежня галоўнаму музычнаму парталу краіны TuzinFM споўнілася 15 год.

Партал TuzinFM на працягу ўжо пяці гадоў арганізоўвае гэты конкурс. Але сёлета гэта не адзіная круглая дата ў свеце беларускай музыкі. Таксама 12 снежня галоўнаму музычнаму парталу краіны TuzinFM споўнілася 15 год.

Узнагароджанне лаўрэатаў прэміі суправаджалася канцэртам пераможцаў конкурсу, што стварыла сапраўды святочную і ўрачыстую абстаноўку. Музычнымі героямі 2018 году сталі гурты Nürnberg, Nizkiz, MorkvoЦвет, Закон Гука і Relikt.

Спецыяльным госцем праграмы стаў лідар гурта “Крама” Ігар Варашкевіч, які сустрэў гасцей сваім першым у жыцці ды-джэй сэтам.

Музычным адкрыццём года на думку слухачоў «Тузіна» стаў гурт “Nürnberg”. У розныя часы адкрыццём былі Паліна Рэспубліка, Hurma, Leibonik, Mikita. “Nürnberg” выступіў першым са сваёй музычнай праграмай. Сам гурт зарадзіўся на Радзіме, але дэбют адбыўся ажно ў Германіі. На “тузінскай сустрэчы” хлопцы падзяліліся сваімі новымі творамі, і атрымалі ўхвалу ад слухачоў.


У намінацыі “Альбом года” перамог гурт «MorkvoЦвет». Свой музычны поспех яны таксама ўзмацнілі выступам. Узнагароду таленавітаму гурту ўручыў не менш таленавіты Ігар Варашкевіч.

Лаўрэатам прэміі ў намінацыі “Найлепшая песня” стаў гурт “Закон Гука”. Яны перамаглі з песняй “Пішы” на словы славутага беларускага грамадскага дзеяча Вацлава Ластоўскага.

У намінацыі “Найлепшага гурта” быў прызнаны гурт Nizkiz. Сёлета за гэтае званне біліся яшчэ пяцёра прэтэндэнтаў: “Дай Дарогу!”, “By Cry”, “Петля Пристрастия”, “Алесь Ясінскі”, “Palina”. Пры вызначэнні пераможца ўлічваўся шэраг фактараў, якія вызначалі творчую і медыўную актульнасць. Не дзіўна, што героямі году сталі хлопцы з Nizkiz. Сёлета магілёўскі гурт збіраў поўныя залі прыхільнікаў на сваіх канцэртах, удзельнічаў у буйных беларускіх і ўкраінскіх фэстах, а нядаўна ў Менску нават даў дадатковы сольны канцэрт з-за вялікага ажыятажа. Вядучы прэміі беларускі культуролаг Максім Жбанкоў нагадаў усім для чаго штогод праводзіцца прэмія “Героі году”: “узнагароды заканчваюцца, а Героі застаюцца”.

Напрыканцы імпрэзы найлепшы гурт 2018 года выступіў з праграмай, якая па сваёй энергетыцы і атмасферы нічым не адрознівалася ад іх сольнага канцэрту. Сапраўды Героі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!