«Памяць роду: мінулае вачыма сучаснікаў»

Падведзены вынікі конкурсу творчых і навукова-даследчых работ «Памяць роду: мінулае вачыма сучаснікаў». Фундатар і аўтар ідэі — вядомы бізнесовец і даследчык Анатоль Стэцкевіч-Чабаганаў.
Дыплом і прызы: кніга Анатоля Стэцкевіча-Чабаганава «Я — сын Ваш. Летапіс беларускай шляхты», дапаможнік «Беларуская мова. Тэсты» Л. Пшанічнай, і грашовая ўзнагарода ад фундатара

Дыплом і прызы: кніга Анатоля Стэцкевіча-Чабаганава «Я — сын Ваш. Летапіс беларускай шляхты», дапаможнік «Беларуская мова. Тэсты» Л. Пшанічнай, і грашовая ўзнагарода ад фундатара


Ініцыявалі конкурс «Рэдакцыя часопіса «Роднае слова» і РВУ «Выдавецкі Дом «Звязда».

Конкурс прымеркаваны да Года культуры. Яго мэта — захаваць духоўна-маральныя каштоўнасці ў грамадстве, гісторыка-культурнай спадчыну народа, культуру сямейных адносін; грамадзянска-патрыятычнае выхаванне і развіццё навукова-даследчых і творчых здольнасцей сярод навучэнцаў, студэнтаў і моладзі.

На працягу амаль усяго года на сайт часопіса «Роднае слова» даследчыкі прысылалі конкурсныя працы. Усяго да разгляду журы было прынята 167 работ (даслана яшчэ больш) з усіх рэгіёнаў Беларусі. Сярод канкурсантаў — навучэнцы старэйшых класаў і вучэльняў пад кіраўніцтвам сваіх педагогаў, студэнты ВНУ, педагогі, журналісты і іншыя.
Вядучая мерапрыемства - галоўны рэдактар установы  «Рэдакцыя часопіса “Роднае слова”» Зоя Падліпская

Вядучая мерапрыемства - галоўны рэдактар установы «Рэдакцыя часопіса “Роднае слова”» Зоя Падліпская


Узначаліла журы галоўны рэдактар установы «Рэдакцыя часопіса «Роднае слова» Зоя Падліпская. У склад журы ўвайшлі: старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, дырэктар РВУ «Выдавецкі дом «Звязда» Алесь Карлюкевіч; пісьменнік, даследчык, лаўрэат спецыяльнай прэміі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дзеяч культуры і мастацтва Анатоль Стэцкевіч-Чабаганаў; намеснік  дырэктара РВУ «Выдавецкі дом «Звязда» Алла Ляўковіч; намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Роднае слова»; дацэнт кафедры педагогікі МГІРА Марыя Кныш; адказны сакратар часопіса «Роднае слова» Вольга Барздова; настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай катэгорыі Ларыса Пшанічная.

Пісьменнік і даследчык Анатоль Стэцкевіч-Чабаганаў віншуе пераможцаў у намінацыі «Мае гераічныя продкі»

Пісьменнік і даследчык Анатоль Стэцкевіч-Чабаганаў віншуе пераможцаў у намінацыі «Мае гераічныя продкі»


Апроч членаў журы і ўдзельнікаў конкурса на мерапрыемства былі запрошаны: начальнік упраўлення па справах моладзі Міністэрства адукацыі Наталля Пшанічная; акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Гніламёдаў; доктар філалагічных навук, прафесар, галоўны рэдактар часопіса «Беларуская мова і літаратура» Алесь Бельскі; намеснік дырэктара рэдакцыйна выдавецкай установы «Выдавецкі Дом “Звязда”», галоўны рэдактар часопіса «Нёман» Аляксей Чарота; настаяцель прыходу св. пакутніка Уладзіміра Хіраскі айцец Дзмітрый Ворса; вучоны сакратар Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчынай вайны Валерый Надтачаеў.

Адкрыла мерапрыемства галоўны рэдактар часопіса «Роднае слова» Зоя Падліпская радкамі верша Ніла Гілевіча:

«Мы ўзышлі не з насення, што ветрам занесена,
Мы не дзікай травы самарослыя парасткі.
У глыбінях зямлі, гераічнай і песеннай,
Нашых душ карані — з вузлякамі упартасці».

Пераможцы ў намінацыі «Гісторыя ўласнага роду, сям’і»

Пераможцы ў намінацыі «Гісторыя ўласнага роду, сям’і»


Дыпломамі І ступені ў намінацыі «Гісторыя ўласнага роду, сям’і» ўзнагароджаны:
Гладчанка Яна (Жодзіна), Грушэцкі Алег (Мінск), Згрундо Ірына (Жодзіна), Пархамчук Кацярына (Пінск).

Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Гніламёдаў віншуе ўзнагароджаных дыпломамі ІІ ступені «Гісторыя ўласнага роду, сям’і»

Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Гніламёдаў віншуе ўзнагароджаных дыпломамі ІІ ступені «Гісторыя ўласнага роду, сям’і»

Узнагароджанне пераможцы ў намінацыі «Гісторыя ўласнага роду, сям’і» і аўтара артыкулу Алега Грушэцкага 

Дыпломамі І ступені ў намінацыі «Мае гераічныя продкі» ўзнагароджаны:

Заруба Марыя (Наваполацк), студэнцкі гурток «Памяць» УА «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт» (Мінск).

Дыпломам І ступені ў намінацыі «З гісторыі родных мясцін» узнагароджаны:

Войшніс Фаіна (а.г. Забалоць, Гродненская вобл.), Шахаб Касандра (Мінск).

Узнагароджанне пераможцаў у намінацыі «З гісторыі родных мясцін»

Узнагароджанне пераможцаў у намінацыі «З гісторыі родных мясцін»


На мерапрыемстве выступіла са сваімі песнямі паэтэса, аўтар музыкі, спявачка Вольга Патрый. Айцец Дзмітрый Ворса падараваў рэдакцыі часопіса кнігу ганаровага Патрыяршага Экзарха «Шлях служэння». Напрыканцы мерапрыемства Зоя Падліпская пажадала ўдзельнікам конкурса не спыняцца на дасягнутым, а працягваць добрую справу па вывучэнню сваіх каранёў і гісторыі, і ўрачыста прамовіла, што «Жыве Беларусь, пакуль ёсць такія маладыя даследчыкі».

Па аўтографы да аўтара кнігі «Я – сын Ваш. Летапіс беларускай шляхты» Анатолія Стэцкевіча-Чабаганава

Завяршылася праграма ўзнагароджання яшчэ аднымі радкамі Ніла Гілевіча:

«Мы — тройчы дзеці ў вечным крузе:
Мы — дзеці роднае сям'і,
I — дзеці Маці-Беларусі,
I — дзеці Матухны-Зямлі.

Трайны ён, круг, ды недзялімы:
Бо сёння — як ні паглядзім —
А лёс Дзяцей, і лёс Радзімы,
I лёс Планеты — лёс адзін.

I ўсе мы разам у адказе
За гэты вечны круг жыцця».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: