Ужо заўтра чарговы кінапаказ з Максімам Жбанковым

Заўтра, 19 кастрычніка, Кнігарня логвінаЎ (пр. Незалежнасці, 37а) запрашае на чарговую  «Патаемную гісторыю ўкраінскага кіно» з Максімам Жбанковым..


“Патаемная гісторыя ўкраінскага кіно” з Максімам Жбанковым. Частка 14


Другі фільм са славутай “украінскай трылогіі” («Звянігара» — «Арсенал» — «Зямля»). Спрэчная рэпліка ў бойках за «сапраўдную ўкраінскасць», раскрытыкаваная з абодвух бакоў ідэалагічных барыкад. Нібыта прамаскоўскі экспрэсіянізм. Як бы мемуар шарагоўца войска Цэнтральнай Рады. Тут ажывае партрэт Шаўчэнкі і конь прамаўляе аб рэвалюцыі.


Арсенал (СССР, 1929, 73 хв.) Рэжысёр: Аляксандр Даўжэнка. У ролях: Сямён Свашэнка, Зміцер Эрдман, Сяргей Пятроў, Пётр Масоха.

Запрашаем! 19 кастрычніка. Кнігарня логвінаЎ (пр. Незалежнасці, 37а). Пачатак а 19.00.




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: