
Падчас Другой сусветнай вайны Васіль Быкаў быў цяжка паранены ў баях за Вялікую Севярынку. Па памылцы быў запісаны як загінулы і значыўся сярод пахаваных у брацкай магіле. Праз 20 гадоў пасля ранення Васіль Быкаў прыязджаў у вёску. Ён выкарыстаў падзеі свайго жыцця, звязаныя з раненнем пад Вялікай Севярынкай, у аповесці «Мёртвым не баліць».

Фота амбасады Беларусі ва Украіне
У Вялікай Севярынцы ёсць вуліца Васіля Быкава, яго музей у мясцовай школе, а цяпер з’явілася і мемарыяльная дошка.
Паводле REFORM.by