«Вагоновожатые» паказалі свае новыя трэкі ў Мінску (фота)

Выбітныя ўкраінцы, удзельнікі «Басовішча 2016» у мінскім культурным цэнтры «Корпус» 2 снежня адыгралі канцэрт і прадставілі новыя песні.

На выступ сабралося каля сотні чалавек. Літаральна з першага трэку распачалася эйфарыя ў выглядзе бясконцых танцаў, вар’яцкага слэму і лёгкага музычнага абсурду. «Старычулі», як нефармальна клічуць хлопцаў, зрабілі гэты вечар.

Напрамак у «Вагоновожатых» даволі спецыфічны. Усе музыкі да стварэння каманды былі вядомы па гуртах «И Друг мой Грузовик», «Lюk» і «DOK». У 2012 годзе яны зрабілі нешта новае, што яшчэ не гучала ва Украіне. Сябры гурта падыходзяць да стварэння музыкі і напісання тэкстаў абсалютна без зацыклівання на сваім узросце і актуальнасці гучання. У выніку на гуказапісы выходзіць нейкі свой план выразных лабараторных доследаў і даследаванняў. Так вышла інтэлектуальная электронная музыка з рэчытатывам.

Каментаваць