Вайцюшкевіч запрашае развітацца з летам пад песні Някляева

26 жніўня на хутары «Шаблі» пройдзе канцэрт беларускага спевака Змітра Вайцюшкевіча.
Арганізатары запрашаюць «правесці апошнія выходныя лета ў кампаніі з рамантычным Змітром Вайцюшкевічам».


Пачатак мерапрыемства а 21-ай гадзіне. Прыехаць можна раней, а з'ехаць — у нядзелю ўдзень.

У праграме: адпачынак на прыродзе, танцы, спевы ля вогнішча, рыбалка, экскурсія па навакольных мястэчках.

Як сказаў Зміцер Вайцюшкевіч, для ўік-энду ў «Шаблях» ён падрыхтаваў адмысловую музычную праграму:

«Будзе канцэрт, які так і называецца — «Развітанне з летам». А таксама будуць новыя песні з альбому, над якім я цяпер працую, — на вершы Ўладзіміра Някляева».

Як адзначыў музыка, ні ён, ні арганізатары не чакаюць занадта вялікай колькасці гасцей, і таму ёсць падставы меркаваць, што ня будзе і вялікай колькасці супрацоўнікаў міліцыі, як тое здаралася на некаторых сёлетніх фестывалях:

«З выступоўцаў буду я адзін, прысутных будзе да ста чалавек. Думаю, што будзе назіраць за ўсім участковы міліцыянт, усё ж адзін Зміцер Вайцюшкевіч ніякай небяспекі не нясе».


Паводле svaboda.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: