Вайна без ружовых акуляраў: выданні ARCHE, прысвечаныя Другой сусветнай вайне

Дзень Перамогі 9 траўня — прыдатная нагода задумацца над тым, якім коштам яна далася беларусам, і што наагул адбывалася на нашай зямлі ў час апошняй вялікай вайны.
Грунтоўныя, ідэалагічна незашораныя адказы на гэтыя пытанні можна знайсці ў выданнях ARCHE, прысвечаных Другой сусветнай вайне, якія прапануюцца вашай увазе.

Тэмы, якія раскрываюцца ў выданнях:

- Нацысцкія пункты гледжання на Беларусь;
- Немцы і беларускія нацыяналісты напярэдадні нацысцкага ўварвання ў СССР;
- Нацысцкі рэжым у Беларусі (адміністрацыя на цэнтральным і лакальных узроўнях, эканамічная палітыка);
- Дзейнасць пранямецкіх арганізацый (Саюз беларускай моладзі, Беларуская народная самапомач, Беларуская самаахова, Беларуская краёвая абарона);
- Крыж і свастыка: калабарацыя царквы ў акупаванай Беларусі;
- Арганізацыя і баявы шлях беларускай дывізіі Вафен-СС (30-ая грэнадзёрская дывізія Вафен-СС);
- Штодзённае жыццё беларусаў пад нямецкай акупацыяй.
 
Выданні ілюструюцца ўнікальнымі фотаматэр'яламі — нямецкімі прапагандысцкімі плякатамі, фатаздымкамі мірнага насельніцтва й ландшафтаў Беларусі 1941-1944.

Усе папяровыя выданні можна заказаць і аплаціць на сайце кнігарні ARCHE. Папяровыя выданні можна заказаць, даслаўшы электронны ліст на адрас dastauka@arche.by або патэлефанаўшы на нумар (29) 550-79-69.

Зарэгістраваўшыся на сайце кнігарні, можна набыць таксама электронныя выданні.

Паводле прэс-рэліза

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: