«Вандроўная кнігарня» едзе ў Гродна

Пасля мястэчка Гальшаны, мікрааўтобус «Вандроўнай кнігарні» выпраўляецца ў свой першы вялікі горад. 19 кастрычніка, у суботу, пасажыры «Вандроўнай кнігарні» адведаюць падворак гродзенскай этнакрамы «Цудоўня».
Праграма выступаў:

14-00 — Вітальнае слова ад гаспадароў «Цудоўні» і гродзенская прэзентацыя праекту «Вандроўная кнігарня» кіраўнічкі праекта Аляксандры Логвінавай (са слайдамі і мікрааўтобусам) на падворку «Цудоўні».  

14-15 — Перакладчыца Марыя Пушкіна правядзе майстар-клас па мастацкім перакладзе на прыкладзе «Менскай Трылогіі» Сяргея Пясецкага.

15-00 – 15-40 — Сустрэча з літаратарам і філосафам, лаўрэатам Гедройца Ігарам Бабковым.

16-00 – 16-50 — Пляцоўка для размовы. «Перакладчык – хлус!» Удзельнікі: Марыя Пушкіна, Аляксандра Логвінава, Ігар Бабкоў, Павал Касцюкевіч.

16-30 – 17-00 — Бясплатны буфет, нефармальныя гутаркі, продаж кніг.

Вуліца Кірава 3, Гродна.

Паводле прэс-рэлізу


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!