Вечар памяці Мікалая Селешчука ў Гістарычным музеі

5 сакавіка а 16-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца вечар памяці Мікалая Селешчука. 5 сакавіка — гэта і апошні дзень працы выставы «Успаміны».

Мерапрыемства адбудзецца ў рамках выставы “Успаміны”, прысвечанай жыццю і творчасці вядомага беларускага мастака. Успамінамі пра Мікалая Селешчука падзеляцца яго сябры і калегі: мастакі, мастацтвазнаўцы і калекцыянеры. Таксама на мерапрыемстве будзе прадэманстраваны памятны медаль, выпушчаны ў 2018 годзе вайсковымі таварышамі Мікалая Селешчука да юбілею сумеснай службы ў вайсковай частцы №44322 і перададзены імі ў дар музею.

Мікалай Міхайлавіч Селяшчук нарадзіўся ў 1947 годзе ў вёсцы Велікарыта Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля вучобы ў Мінскім мастацкім вучылішчы імя А.Глебава і службы ў арміі паступіў у Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут на аддзяленне графікі (выкладчыкі Пётр Любамудраў, Васіль Шаранговіч). У 1977 годзе прыняты ў Беларускі саюз мастакоў. За серыю графічных работ “Святы” атрымаў Дзяржаўную прэмію Рэспублікі Беларусь.

Трагічна загінуў у 1996 годзе ў Тырэнскім моры падчас падарожжа па Італіі.


Работы мастака знаходзяцца ў зборах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, калекцыі Беларускага саюза мастакоў, карпаратыўнай калекцыі “Прыорбанка”, Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі, Галерэі Кастакі ў Афінах, Музеі сучаснага мастацтва ў Нью-Джэрсі (ЗША), а таксама ў прыватных зборах Францыі, Фінляндыі, Канады, Ізраіля, Германіі і іншых краін.

5 сакавіка — апошні дзень працы выставы “Успаміны”.

Паводле прэс-рэлізу


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: