Вечар роднай мовы з настольнымі гульнямі і дансінгам

Вечарам 21 лютага ў беларускамоўнай кавярні «Грай» для святкавання Міжнароднага дня роднай мовы стварылі адразу некалькі пляцовак.

На думку арганізатараў імпрэзы, камунікацыя па-беларуску пачынаецца з беларускіх настолак, а заканчваецца “Беларускай інтэлектуальнай гульнёй”.

Каб паўдзельнічаць у інтэлектуальнай гульне, трэба было зарэгістравацца загадзя. Таму, па сутнасці, у велізарнай кавярні “Грай” цэлых дзве гадзіны свята роднай мовы было толькі для некалькі дзясяткаў удзельнікаў гульні.


Дарэчы, каб годна паўдзельнічаць у гульне трэба было ведаць на выдатна — гісторыю, літаратуру і нават матэматыку. У блок пытанняў уваходзіла і “Адгадай мелодыю”, дзе гучалі кавалкі песен такіх гуртоў як “Amaroka”, “Троіца”, “Naka”.


Новы трэнд — беларускія настолкі — былі шырока разрэкламаваныя на імпрэзе. Любы жадаючы мог далучыцца да той гульні, якая спадабалася. Прэзентаваў гульні “Багач” і “Казачнік” іх стваральнік і лідар гурта “Amaroka” Зміцер Афанасенка.


З Гародні прыехаў стваральнік знакамітых “Паўстанцаў” і “Мовы” Антон Янкоўскі, які прэзентаваў новую “настолку” — “На трох кітах”.


Глеб Лабадзенка і Алеся Літвіноўская прадставілі прысутным кнігу “20 крокаў да беларускай мовы”.

Назву кнігі падказаў Лявон Вольскі. Таму, калі нехта любіць Вольскага, то зможа адразу палюбіць і сам падручнік. Кніга ўзбагачвае не толькі слоўнікавы запас чытача, але вучыць правільна ўжываць словы і спалучаць іх з іншымі выразамі.

На заканчэнне імпрэзы выступілі гурты Zanzibar, Recha, Znarock.




Фота Уладзіслава Рубанава


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: