VEHA выпускае новыя кнігі са здымкамі беларускіх вяселляў і пахаванняў

Незалежная ініцыятыва VEHA плануе выданне двух новых альбомаў з архіўнымі фотаздымкамі беларусаў і беларусак. Яны прысвечаныя самым старым і агульнавядомым сямейным рытуалам: вяселлю «Дзявочы вечар», пахаванню «Апошні фотаздымак».
Вяселле і смерць звязаныя ў самым глыбінным сэнсе. Бывае, што ў сямейных архівах ад чалавека застаюцца толькі дзве фатаграфіі — вясельная і пахавальная.

Кнігі змяшчаюць больш за 300 фотаздымкаў, якія былі зробленыя з 1900 да 1985 года на тэрыторыі сучаснай Беларусі. VEHA сабралі іх дзякуючы аматарам фатаграфіі і калекцыянерам, якія дасылалі фотаздымкі са сваіх прыватных архіваў, а таксама ўнёску 13 музеяў. Акрамя багатага фатаграфічнага матэрыялу чытачы знойдуць у выданнях суправаджальныя тэксты, якія дапамагаюць уявіць кантэкст стварэння фота. Аўтаркі тэкстаў імкнуцца не толькі распавесці пра традыцыі беларусаў, але кажуць таксама пра гістарычныя, сацыяльныя ўмовы, у якіх развівалася беларуская сям’я, кажуць пра стан жанчыны ў грамадстве і табуіраванасць тэмы смерці. Разважаюць пра трансфармацыю рытуалаў вяселля і пахавання да сённяшняга дня і пра практыкі захавання гістарычнай памяці і даследавання гісторыі сваёй сям’і праз фотаархівы.

Кнігі паступяць у продаж у сакавіку, але вы ўжо зараз можаце пагартаць іх анлайн.
VEHA – гэта незалежная ініцыятыва, якая займаецца захаваннем аматарскай архіўнай фатаграфіі і гісторыяй штодзённасці. 

Як звязацца:
info@veha.by


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: