Веганская ежа, аэробіка і медытацыя. У Мінску стартаваў эка-маркет (фотарэпартаж)

У суботу, 9 ліпеня, у сталічным парку «Dreamland» сабраліся вытворцы экалагічных тавараў і паслуг з усёй Беларусі, каб зладзіць эка-маркет «Пастарнак».  


Наведвальнікаў чакаў сапраўдны рэлакс: пацягванне напояў на шэзлонгах, смачная ежа, прыемная музыка і цікавыя заняткі. На алеях парка праводзіліся забавы для ўсёй сям’і: намёты з эка-ежай, дэгустацыя экзатычных страў, цікавыя майстар-класы, канцэрты, выступы, спартовыя і настольныя гульні, дзіцячая зона.


Адна з асаблівасцяў эка-маркету выявілася ў магчымасці набыцця арганічнай брэндавай і хэнд-мейд касметыкі ды магчымасці пакаштаваць незвычайную веганскую ежу. Таксама можна было паўдзельнічаць у бясплатных цікавых майстар-класах, атрымаць кансультацыю касметолага, дыетолага і нават трапіць на масаж. А ў зоне моды — знайсці трэндавую вопратку, розныя дызайнерскія штучкі.


На ўваходзе на імпрэзу арганізатары запланавалі латарэі з падарункамі для гасцей. Увесь суботні дзень кожны меў шанец атрымаць купончык з пачастункам ад экспанентаў, а ў нядзелю першым 50 удзельнікам «Пастарнак» падорыць яблыкі ў карамелі.


Спяшайцеся, «Пастарнак» адкрыты сёння да 21:00. 


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: