Велікоднае Евангелле ў Жыровічах прачыталі на 15 мовах

У нядзелю, 28 красавіка, ва Успенскім саборы Жыровіцкага манастыра праваслаўныя вернікі прынялі ўдзел у Велікодным набажэнстве.



Велікоднае Евангелле пратадыякан Андрэй Скробат і архіяпіскап Гурый прачыталі на 15 мовах. Яно гучала на царкоўнаславянскай, грэцкай, латыні, беларускай, рускай, украінскай, балгарскай, польскай, чэшскай, ангельскай, нямецкай, французскай, італьянскай, партугальскай і літоўскай мовах.

Такая сугучнасць моў на Вялікдзень у Жыровічах прагучала ўпершыню.

Аксана Шпак, Беларускае Радыё Рацыя

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!