Вершы Быкава: як пісьменнік віншаваў з Раством Рыгора Барадуліна

Гэты віншавальны ліст Васіля Быкава Рыгору Барадуліну Сяргей Шапран знайшоў у архіве народнага паэта Беларусі.
Быкаў пісаў класічным правапісам. Школьным правапісам гэта будзе так:

Шчодры вечар, шчаслівы вечар,
Самотны вечар, шаноўны пан,
Гарыць на куце паўтузін свечак,
Хрыстос нам свеціць і гоніць зман.

Хрыстосу слава і кволым слава,
Цярпліўцам моцы ў цярпенні дам,
Галодным — хлеба, убогім — веры,
Жыцця і шчасця — усім людзям.

Паводле Нашай Нівы

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!