VI фестываль памяці Міхася Стральцова пройдзе 10–12 лютага

Сёлета маштабны паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» адбудзецца ў шосты раз і аб’яднае творцаў з Беларусі, Украіны, Расіі, Літвы, Чэхіі і Швецыі.


Літаратурныя чытанні адкрыюцца вечарам 10 лютага ў Галерэі TUT.BY і на гэты раз будуць адбывацца ў юбілейны год для фестывальнага патрона — Міхасю Стральцову ў 2017-м магло б споўніцца 80 гадоў. Асноўнымі пляцоўкамі фестывалю, акрамя Галерэі TUT.BY, стануць клуб “Грай” і культурніцкая прастора “Тартак”. Сярод замежных хэдлайнераў сёлетняга фэсту — украінцы Сяргей Жадан і Марыяна Кіяноўская, расійская паэтка і спявачка Умка (Ганна Герасімава), літоўскія паэты Антанас Янінас і Данюс Гінталас, чэшскі пісьменнік Яхім Топал.

У межах фэсту адбудуцца паэтычныя чытанні, дыскусіі, прэзентацыі новых кніг, перакладчыцкі батл і літаратурна-рок-н-рольная “Ноч паэзіі”. Падрабязная праграма неўзабаве з’явіцца на афіцыйным сайце фестываля.

Міжнародны паэтычны фестываль памяці Міхася Стральцова "Вершы на асфальце" быў заснаваны Саюзам беларускіх пісьменнікаў і Беларускім ПЭН-Цэнтрам у 2012 годзе.

Паводле Прэс-службы ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: