Вядомыя гродзенцы «азвярэлі» каб падтрымаць бяздомных жывёл

У Гродне чарговы раз вырашылі прыцягнуць увагу да праблем бяздомных жывёл. У іх падтрымку выступілі вядомыя гродзенцы, якія ў фотапраекце Наталлі Бакей «ператварыліся» ў катоў і сабак.

У акцыі прынялі ўдзел вядомыя асобы з самых розных сфер дзейнасці. Сярод іх: харэограф Оля Лета, вакаліст гурта Dzieciuki Аляксандр Дзянісаў, дызайнер Леначка Паспелава, чэмпіён Балтыйскай лігі па кікбоксінгу Рынат Булатаў. Таксама ў акцыі прынялі ўдзел хакеісты гродзенскага «Нёмана» браты-блізняты Сяргей і Аляксандр Маляўкі і Сяргей Дарафееў.



Аўтар праекта фатограф Наталля Бакей распавяла, што яе мэта — заклікаць людзей забіраць жывёл з пункта часовага ўтрымання.

«Цяпер, калі наступілі зімовыя халады, у пункце часовага ўтрымання знаходзіцца самая вялікая колькасць катоў і сабак за ўвесь час яго існавання. Наша мэта — заклікаць людзей узяць да сябе дадому жывёл і такім чынам выратаваць котку або сабаку, якія стануць яго надзейнымі сябрамі», — сказала Наталля.

Пункт часовага ўтрымання гэта не прытулак. Па правілах трымаць жывёлу даўжэй за пяць дзён тут нельга.

Руслан Кулевіч, hrodna.life

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • Людмила
  • 2016-12-26 14:35:58
Фото и работа мастеров - великолепные! Однако автор проекта явно действовал на эмоциях, желая спасти несчастных животных, но не задумываясь о сути проблемы! Откуда берутся бездомные животные? Ведь большинство из них когда-то имело владельца... На мой взгляд, вместо того чтобы призывать людей бежать в пункты и спасать животных, нужно просить их 100 раз подумать, прежде чем завести домашнего питомца! Отсутствие ответственности владельца - вот корень данной проблемы!
  • АР
  • 2016-12-26 14:47:25
Вы маеце рацыю. Разам з тым, не абавязкова, каб жывёла мела гаспадара ў мінулым: гэта могуць быць дзеці ўжо бадзяжных жывёл. Напрыклад, з трох нашых гадаванцаў толькі кот відавочна быў хатні. А котку і сабаку мы ўзялі ад валанцёраў і з Гурскага, куды яны трапілі ў зусім малым узросце разам з сваімі братамі і сёстрамі. А што адказнасці гаспадарам бракуе -- гэта праўда. Чытаеш іншым разам у інтэрнэце, якіх жывёл здаюць і з якой нагоды -- проста жах бярэ. Здаецца, стары халадзільнік цяжэй на сметніцу выкінуць, чым жывёліну :(