Вялікі канцэрт «Крамбамбулі»: настальгія, драйв і медалі (шмат фота)

Партызаны гурта Лявона Вольскага выйшлі з каляднага леса, каб выступіць з другім за гэты год сольным канцэртам у Мінску.

Канцэрт у клубе «Prime hall» працягваўся больш за дзве гадзіны — з амаль бесперапынным драйвам і  прысмакам лёгкай настальгіі.
Па адной песні выканалі і запрошаныя госці: Юрась Стыльскі з «Дай Дарогу», Пётр Клюеў (Amplituda Smielasci і «ЛСП»), а таксама саліст гурта Dzieciuki Алесь Дзянісаў.


Перад перапынкам музыкі сумесна з журналістам Глебам Лабадзенкам уручылі свае ўнікальныя ордэны і медалі.

Прычым сэнс узнагарод быў у простых чалавечых дасягненнях: пасадзіць дрэва, прыручыць ката або выхаваць дзіця.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: