Вянок дружбы: Японія

 «Залаты тыдзень» – у Японіі час на мяжы красавіка і мая, калі адзначаецца шэраг святаў: Дзень Сёва, Дзень канстытуцыі, Дзень зеляніны, Свята дзяцей. У гэты святочны час, 3 траўня, музей Максіма Багдановіча запрашае на вечар, прысвечаны Японіі.

У межах імпрэзы “Вянок дружбы: Японія” вас чакае знаёмства з гучаннем флейты сякухаці, японскія красворды, лекцыі пра міфалогію, вопратку, літаратуру. Вы зможаце паўдзельнічаць у майстар-класах па каліграфіі, арыгамі, паглядзець японскую анімацыю. Праект “ЗаЧтение” зачытае японскія казкі па-беларуску.

Арганізатары: Літаратурны музей Максіма Багдановіча, кафедра міжкультурных камунікацый БДУКМ, інфацэнтр японскай культуры. Імпрэза ладзіцца ў межах праекта “Вянок дружбы”.

Дэталі і падрабязная праграма мерапрыемства на старонках музея ў сацыяльных сетках:
Імпрэза пройдзе ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (вул. М.Багдановіча, 7А – Траецкае прадмесце).
Пачатак у 18:00. Уваход вольны.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!