Вясновы анлайн-канцэрт Піта Паўлава — 15 красавіка!

На першым вясновым анлайн-канцэрце запрашаем паслухаць зорку беларускага року. Піт Паўлаў на «PartyЗоне» — 15 красавіка!

На першы вясновы анлайн-канцэрт запрашае «Будзьма!». Ужо 15 красавіка на ютуб-канале «Будзьма!» для вас зайграе зорка беларускага року Піт Паўлаў. Пачатак а 19-й гадзіне! Не прапусціце!

Канцэрт будзе транслявацца тут: https://youtu.be/pb9gfWecYRI

Піт Паўлаў — гітарыст, заснавальнік гуртоў «GARADzKIJA», «Pete-Paff», удзельнік гуртоў «N.R.M.», «Мроя», «KRIWI».

Выступ адбудзецца ў межах анлайн-праекта «PartyZonа», з дапамогай якога можна пазнаёміцца з беларускімі творцамі, мыслярамі і адмыслоўцамі — усімі, хто стварае нашу непаўторную нацыянальную культуру.

 Падзея на Facebook: https://fb.me/e/iZvcM1DBS 



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: