Вольскі прысвяціў песні Міхалу Анемпадыставу (фота)

Лявон Вольскі 26 студзеня ў клубе Beer&Wine даў сольны канцэрт па замовах. Кожны мог загадзя прапанаваць песню з творчасці ад ранняй «Мроі» да апошняй «Псіхасаматыкі». Усе квіткі разышліся літаральна за тры гадзіны.

Кожны мог загадзя прапанаваць песню з творчасці ад ранняй «Мроі» да апошняй «Псіхасаматыкі». Усе квіткі разышліся літаральна за тры гадзіны.

Першыя чатыры кампазіцыі музыка сыграў на словы паэта і мастака Міхала Анемпадыставава ў яго гонар: прагучалі традыцыйныя «Простыя словы» і яшчэ некалькі з «Народнага альбома».



Лявон анансаваў аднаўленне праекта пад назвай «Марскі альбом», які мусіў ісці пасля «Народнага», але было запісана толькі тры кампазіцыі. Цяпер жа, паводле чарнавікоў Анемпадыстава, задумку можна рэалізаваць. Сваю зацікаўленасць у запісе выказалі (апроч Вольскага) Зміцер Вайцюшкевіч і Ігар Варашкевіч.

Канцэрт традыцыйна склаўся з двух аддзяленняў. Некалькі першых песень прагучалі з альбомаў NRM і «Мроі». Вольскі нават выканаў кампазіцыю на музыку Алезіса Дземідовіча «Краіна крывавых дажджоў»  і песня таямнічага Zet  "Белакрылы анёл".

 Музыка адзначыў выключэнне верша «Пахне чабор» з школьнай праграмы і адыграў песню на твор Пятруся Броўкі.



У другой частцы канцэрта ўжо была больш позняя творчасць: ад «Мінск і Менск» і «Абсэнт» да «Ламай сцэнар» і «Чорны квадрат». Музыка некалькі разоў выходзіў на біс: спяваў «Тры чарапахі», «Каб мы калі каму чаго», а завяршыў зноў «Народным альбомам» з «Эх, змагаліся».






Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: