Вось гэта паварот. Беларусы ўсё ж выступяць на «Еўрабачанні»?

Беларускі фонд культурнай салідарнасці звярнуўся да прадзюсараў конкурса «Еўрабачанне» ў Нідэрландах з прапановай удзелу беларускіх артыстаў у жывым эфіры шоу ў якасці музычных гасцей.

— Мы прапанавалі, каб падчас аднаго з інтэрвал-актаў эфіра выступілі ўжо вядомыя для сям’і «Еўрабачання» гурты NaviBand і VAL разам з опернай спявачкай Маргарытай Ляўчук, — заявіў Сяргей Будкін, кіраўнік фонда.

Узнікла ідэя, каб беларускія артысты выканалі песню «Love shine a light», з якой у 1997 годзе Вялікабрытанія перамагла на конкурсе і якая летась зрабілася гімнам аб’яднання музычнай Еўропы.

Нагадаем, што раней аргкамітэт «Еўрабачання» вырашыў не дапускаць да ўдзелу афіцыйных прадстаўнікоў Беларусі — гурт «Галасы ЗМеста». Прычына — палітычная ангажаванасць іх песень. 


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: