
Менавіта таму навіна пра гэты «сапраўдны» канцэрт, дый сам традыцыйны восеньскі канцэрт «:B:N», былі вельмі чаканымі.
Разам з вядомым гуртом на чале з Алесем Лютычам на сцэну
выйшлі яшчэ два гурта — «Дом сувязі» і «The UP!».

Моцны і шчыльны ска-панк у іх выкананні не пакідае ніводнага наведвальніка канцэрта абыякавым.
«Дом сувязі» — таксама малады калектыў, ужо вядомы мінчукам па дваравых імпрэзах. Шмат хто ведае іх твор: «Ты до работы едешь только в штатском», які прысвечаны сілавікам сучаснай Беларусі.
Гурт «:B:N» — адзіны з найвядомейшых рок-гуртоў, які заўсёды прыгадваеш, калі гутарка заходзіць пра беларускі рок.
Восеньскі канцэрт стаў ужо традыцыйным, і яго вельмі чакалі ў гэтым годзе.
Хлопцы не падвялі — і канцэрт быў вельмі крутым. «Хвалі», «Жыве Рок-н-рол», «Крычыш» ды іншыя славутыя хіты гурта ўчора спявалі амаль усе разам з фронтмэнам Алесем Лютычам.
Будзем чакаць працягаў, нягледзячы на тое, што ў апошнія часы жывы канцэрт — гэта вельмі складаная справа.