Vuraj заваёўвае міжнародную сцэну! (фота)

Беларускі фолк-гурт Vuraj узяў удзел у буйнейшым украінскім фестывалю Atlas Weekend.  


Фестываль праходзіў у Кіеве з 28 чэрвеня па 2 ліпеня, у ім прымалі ўдзел 200 артыстаў, якія выступалі на васьмі рознафарматных сцэнах. Сярод іх сусветна вядомыя гурты The Prodigy, Kasabian, John Newman, Three Days Grace, BrainStorm, O.Torvald, Noize MC, Onuka, Сергей Бабкин і іншыя.

У першы дзень фестываль наведала 132 тысячы чалавек, у два іншыя дні — 60 тысяч чалавек.

 
«Мы вельмі рады, што змаглі прабіцца на сцэну такога буйнога фестываля, як Atlas Weekend. Хачу адзначыць высокі ўзровень арганізацыі: якасны гук і прафесійную каманду. Было прыемна бачыць вялікую колькасць людзей, мы атрымалі столькі эмоцый і натхнення, пазнаёміліся з іншымі музыкамі, крэатыўнымі менеджарамі і арганізатарамі», — дзеліцца ўражаннямі лідар гурта Vuraj Сяржук Доўгушаў.
Vuraj працягвае свае міжнародныя гастролі і едзе выступаць у Польшчу і Славакію:
 
5 ліпеня — выступ у «Backstage Studio», Польшча, Варшава.
7 ліпеня — сэт на «Pahoda Festival» (адзін з буйнейшых еўрапейскіх фестываляў), Славакія, Трэнчын,
10 ліпеня — выступ у «Доме Гісторыі», Польшча, Новы-Сонч.
11 ліпеня —  канцэрт у «Apateka Pub», Польшча, Кракаў.
12 ліпеня — акустычны выступ на плэнэры, Польшча, Гута-Высовска. 
13 ліпеня —  выступ на фестывалі «Folkowisko», Польшча, Гораец.
15 ліпеня — сэт на фестывалі «Басовішча», Польшча, Гродэк.
16 ліпеня — выступ у рэстарацыі «Rozmarino», Польшча, Сувалкі.
 
 
Фота: Valentin Kuzan

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!