«Вы будзеце цэлы вечар плакаць». «Лепшы квас» прэзентаваў акустыку (фота)

Малады поп-рок квартэт з нагоды дня народзінаў свайго саліста Уладзя Лепяшынскага прадставіў акустычную праграму ў мінскім кафэ «Грай».

Да святкавання далучыліся паэт, музыка і грамадскі дзеяч Алесь Снег ды спявак, лірык і кампазітар Мікіта Найдзёнаў.


«Лепшы квас» існуе літаральна другі год. Спачатку гэта быў дуэт Уладзя Лепяшынскага і баяніста Яўгена Накваса. Ад іх прозвішчаў і паўстала назва гурта.



Потым да «Лепшага квасу» далучыліся бубнач Анатоль Станелік і бас-гітарыст Ігар Грыгор'еў.
Паводле прызнання ўдзельнікаў квартэту, пад іх музыку можна плакаць, бо песні ў іх чуллівыя і кранальныя.





Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: