Жаночая выдавецкая ініцыятыва "Пфляўмбаўм"
выдала пад сваім патранажам дзве кнігі беларускіх пісьменніц:
Евы Вежнавец і
Тані Скарынкінай.
Ініцыятыва з'явілась замест жаночага выдавецтва "Пфляўмбаўм", якое Святлана Алексіевіч анансавала больш за год таму.
Дагэтуль улады не даюць магчымасці ініцыятыве атрымаць рэгістрацыю выдаўца.