Выйшаў «Беларускі праваднік па Старым Запавеце (ТаНаХу)»

500 гадоў пасля выхаду скарынаўскага выдання пісьменнік, перакладчык ізраільскай літаратуры і асірыёлаг-аматар Павал Касцюкевіч узяўся ўважліва перачытаць біблійныя аповеды і пашукаць у іх жывыя паралелі з беларускай, габрэйскай і блізкаўсходняй культурай, гісторыяй і палітыкай.
Кніга “Бульба ў райскім садзе. Беларускі праваднік па Старым Запавеце (ТаНаХу)”, якая выйшла ў выдавецтве “Логвінаў”, складаецца з пятнаццаці эсэ, у якіх звабныя для аўтара (і чытачоў) старазапаветныя эпізоды з прабацькамі, прарокамі, царамі і царыцамі дасціпна разглядаюцца аўтарам. Павал Касцюкевіч шукае адказы на пытанні, якія да яго ў беларускім літаратурным свеце ніхто не толькі не фармуляваў пісьмова, а нават у думках мець іх лічыў за страшную крамолу. Ну напрыклад:

• Ці расла ў Эдэме бульба?
• Хто плаціў за камунальныя паслугі Адама і Евы?
• Як сталася, што цар Давід зрабіўся першым партызанам і рэкетырам у гісторыі чалавецтва?
• Чаму грамадзянін БНР паэт Хаім-Нахман Бялік так і не адрадзіў біблійны іўрыт?
• Што агульнага ў «Песні песняў» зь «Песняй пра зубра»? А ў царыцы Эстэр з Ефрасінняй Полацкай?

Набыць кнігу можна ў кнігарні “Логвінаў” (Незалежнасці 37а) і на bookstore.lohvinаu.by


Паводле прэс-рэліза


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2018-10-02 17:55:23
Пару фрагментаў у перакладзе на рускую: https://belisrael.info/?p=6544 https://belisrael.info/?p=8669
  • ВР
  • 2018-10-04 09:31:20
...І даволі вясёлы фрагмент у арыгінале, па-беларуску: https://belisrael.info/?p=16766
  • фцф
  • 2018-10-02 21:04:03
І яшчэ адно важнае пытаньне: дзе жыве "беларускі Ерушаляйм"?
  • ВР
  • 2018-10-03 12:39:38
У "Беларусаліме" іншага Паўла? https://belisrael.info/?p=11406

Больш цікавага на «Новым Часе»: