Выйшаў у свет 27-мы нумар часопіса «Культура. Нацыя»

Часопіс змяшчае арыгінальныя аналітычныя артыкулы, эсэ, а таксама абгрунтаваныя дыскусіі і каментары па гісторыі, мове, літаратуры, сацыялогіі, традыцыях і іншых пытаннях, якія маюць дачыненне да развіцця беларускай нацыі.

Часопіс «КУЛЬТУРА. НАЦЫЯ», ISSN2562-9506, заснаваны ў снежні 2012 года як незалежнае перыядычнае выданне online, прызначанае для абмеркавання праблем беларускай культуры і развіцця беларускасці.

Першы нумар часопіса online выйшаў 14 сакавіка 2013 года. Першыя шэсць нумароў часопіса выйшлі пад назвай «САКАВІК». Міжнародны стандартны серыйны нумар (ISSN) выдадзены 20 сакавіка 2013 года арганізацыяй «ISSN Canada» (ISSN 2291-4757). Цяперашні серыйны нумар ISSN 2562-9506 дзейнічае з новай назвай часопіса «КУЛЬТУРА. НАЦЫЯ».

Часопіс «КУЛЬТУРА. НАЦЫЯ» выходзіў раз у тры месяцы да 21-нумара уключна (вясна 2018 года). Па рашэнні рэдакцыі часопіс «Культура. Нацыя» публікуецца два разы ў год (вясна\восень).

З кастрычніка 2020 года часопіс набыў статус выдання Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Канадзе (БІНІМ, Канада).

Наступны 28-мы нумар часопіса выйдзе ў лістападзе 2021 года.

Выдаўцы запрашаюць да супрацоўніцтва ўсіх зацікаўленых. Свае допісы дасылайце на chasopis.sakavik@hotmail.com.

Беларуская мова — асноўная мова часопіса, але магчымы публікацыі і на іншых мовах.  

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: