Выйшаў «Верасень» № 24

Выйшаў з друку чарговы, 24 па ліку, нумар літаратурна-мастацкага часопіса «Верасень».
Паэзія ў выданні прадстаўлена вершамі Касі Іофе, Ганны Рудак, Кацярыны Ваданосавай, Ірыны Грумандзь, Людмілы Сіманёнак, Яўгена Скібскага, Васіля Дэбіша і Станіслава Судніка.

Раздзел «Проза» складаюць апавяданні Алесі Чарнавокай, Сяргея Блінкоўскага, Юрыя Несцярэнкі, Лявона Валасюка, Паўла Ляхновіча і Вячаслава Лапціка.

У раздзеле «Пераклады» змешчаны вершы ўкраінскай паэткі Оляны Руты ў перакладзе Сяргея Панізьніка.

Раздзел «Крытыка» адкрываецца артыкулам Сяргея Панізьніка, прысвечаным юбілею «беларускага салаўя» -- Міхася Забэйды-Суміцкага. Пра тое, што важней -- працэс або вынік, што мацней -- Вера або Каханне і пра шмат чаго іншага – гутарка Эдуарда Акуліна з сёлетнім Лаўрэатам літаратурнай прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча Артурам Камароўскім. «Сваім ходам па Беларусі» праехалася і падзялілася ўражаннямі ад вандроўкі з чытачамі «Верасня» Кацярына Шчасная. Старажытны абрад «Страла» паўстае ў запісах Генадзя Лапаціна. Жыццёвыя і творчыя лёсы Міхася Васілька, Аляксандры Бергман і Паўла Крынчыка ўзнаўляюцца ў артыкуле Сяргея Чыгрына «Асобы заходняй Беларусі». З чарговым літаратурным аглядам кніжных навінак выступае Алесь Аркуш. Дэбютную кнігу Артура Камароўскага «Вада пачынае жыць» разглядае ў сваёй рэцэнзіі Анатоль Трафімчык.

Мастацкае афармленне і вокладку нумара падрыхтавала Валерыя Праслава. Ілюстрацыі Юліі Давыдавай.

Пытайце «Верасень» № 24 на сядзібе ТБМ (Румянцава,13). Чытайце «Верасень» на сайце: Kamunikat.org. Дасылайце свае творы ў «Верасень» на адрас: verasenchas@gmail.com

Паводле прэс-рэліза

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: