Выйшла кніга пра фемінізацыю беларускай літаратуры

У Вільні ў Таварыстве беларускай культуры ў Літве выйшла новая кніга — манаграфія аўтара «Новага Часу» Уладзіслава Гарбацкага «Фемінізацыя беларускай мовы».

Дадзеная кніга паўстала на аснове дысертацыі, абароненай аўтарам у 2017-м у Варшаўскім універсітэце. Гэта сацыялінгвістычнае даследаванне аб жаночых агентыўна-прафесійных назвах беларускай мовы (старабеларускай і сучаснай мовы).

Апрача таго даследаванне ахоплівае кампаратывісцкае вымярэнне і знаёміць чытацтва з станам фемінізацыі ў літоўскай, расійскай, польскай, украінскай і французскай мовах. Манаграфія будзе карысна ўсім, хто цікавіцца гендарнай лінгвістыкай і сацыялінгвістыкай наагул.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!