Выйшла паштоўка, прысвечаная антыбальшавіцкаму руху на Беларусі

Супрацоўнікі Беларускага Радыё Рацыя Аляксей Трубкін і Арцём Сізінцаў, стыпендыят праграмы імя Кастуся Каліноўскага Андрэй Цянюта ды графічны дызайнер Ігар Венско выдалі паштоўку, прысвечаную беларускаму антыбальшавіцкаму руху 1919—1924 гадоў.
Касцяк Першага Беларускага партызанскага аддзела на чале з Лукашам Сяменікам (у цэнтры). Па правую руку ад яго – Юрка Моніч. За атаманам – Васіль Муха. Вёска Вялікае Стахава, 1919 г.

Касцяк Першага Беларускага партызанскага аддзела на чале з Лукашам Сяменікам (у цэнтры). Па правую руку ад яго – Юрка Моніч. За атаманам – Васіль Муха. Вёска Вялікае Стахава, 1919 г.

Асновай паштоўкі, якая была выдадзена накладам у 500 экзэмпляраў, стала адмыслова зробленая каляровая версія вядомага фотаздымка партызанаў атамана Лукаша Сяменіка, якая дагэтуль была ў шырокім доступе толькі ў чорна-белым колеры вельмі дрэннай якасці. Арыгінал фотаздымка захоўваецца ў Музеі войска польскага ў Варшаве.  


Падчас вырабу паштовак выявіліся новыя факты, датычныя фотаздымка. Перадусім гэта месца (вёска Вялікае Стахава, што каля Барысава), дзе быў зроблены фотаздымак. Таксама атрымалася ўдакладніць дату – 1919, а не 1920 год, які фігураваў у беларускай гістарычнай літаратуры. Тое ж датычыць і правільнай формы прозвішча атамана Лукаша Сяменіка, якога па-рознаму памылкова называлі яшчэ ў часы дзейнасці яго партызанскага аддзела, пра што сведчыць артыкул у мінскай газеце таго часу «Беларускае жыцьцё» № 3 (25) 1920 год.

Лукаш Сяменік – беларускі вайсковец, ураджэнец вёскі Траянаўка Халопеніцкай воласці Барысаўскага павета. Удзельнік Першай сусветнай вайны. Арганізатар Першага Беларускага партызанскага аддзела, які паспяхова дзейнічаў супраць бальшавікоў у Барысаўскім ды Менскім паветах у першай палове 1919 года. Аддзел налічваў каля 50 чалавек.

Паводле прэс-рэлізу

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць