Высоцкая пра Купалаўскі тэатр: «Я нават не разумею, як маглі застацца тыя, хто там засталіся»

Расійская актрыса Юлія Высоцкая дала інтэрв'ю праекту «Скажы Гардзеевай». У ім яна пракаментавала сітуацыю ў Купалаўскім тэатры, успомніўшы былую калегу, якая плакала, асуджаючы тых, хто сышоў.

У размове Высоцкая згадала пра стрыжні ў характары беларусаў і пра тое, як яны падчас пратэстаў уставалі на лавачку, зняўшы абутак.

На заўвагу, што тэатр, у якім калісьці служыла Высоцкая, сышоў у адстаўку падчас пратэстаў, актрыса адзначыла:

— Я нават не разумею, як маглі застацца тыя, хто там засталіся. Вось гэтага не разумею. Тое, што яны сышлі, я ў гэтым не сумнявалася ні секунды.

Калі я бачыла нядаўна адну дзяўчыну — яна вучылася на два гады раней за мяне — і яна рыдала, прызнаючы памылку сваіх калегаў, якія сышлі, вось гэта для мяне дзіўна. Гэта праўда дзіўна.

— Бывае страшна казаць услых сваю пазіцыю. Асабліва артысту, — парыравала журналіст.

— Безумоўна. Мне здаецца, тады лепш маўчаць. Гэта неяк высакародней.

Мяркуючы па ўсім, згаданая былая калега — гэта акторка Вольга Няфёдава. Яна гэтак жа, як і Высоцкая вучылася ў Акадэміі мастацтваў, але некалькімі гадамі раней. Падчас наведвання Лукашэнкам 19 лютага Купалаўскага тэатра паміж ім і Няфедавай адбыўся дыялог.

Вось што тады сказала акторка:

— Мне не сорамна за калег. Бо справа глабальная. Радзіму ў падваротні ніхто з нас прадаваць не збіраўся. І вы ўзяліся за гэты аўтамат, каб паказаць — прабачце, я плачу, што вы — малайчына. Тут ужо стаяла задача радзімы, не проста сцягі ці яшчэ нешта, а менавіта радзіму, якую хапнуць і не заўважаць. Тут глабальна стаяў момант. Як гэта яны не зразумелі? Чаму яны купіліся? Па дзяшоўцы ўзялі.

Паводле «Салідарнасці».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: