Выстава «Крык з Беларусі» адкрылася ў Празе

Прадстаўленая ў Празе беларуская мастацкая выстава па апошніх падзеях лета-восені 2020 года голасна крычыць усімі даступнымі нам мастацкімі сродкамі: «ЛЮДЗІ! МЫ ХОЧАМ ЖЫЦЬ У НЕЗАЛЕЖНАЙ, ДЭМАКРАТЫЧНАЙ, СВАБОДНАЙ БЕЛАРУСКАЙ КРАІНЕ БЯЗ ГВАЛТУ, СТРАХУ І ДЫКТАТУРЫ!»
Народная творчасць апошніх месяцаў выплеснулася на нашы вуліцы, плошчы і маршы. Гэта ўсё не пакінула беларускіх мастакоў без натхнення, а некаторыя з нас нават перажылі здзекі, катаванні і вязніцы.

Адметнасцю палітычнага пратэсту супраць дыктатуры Лукашэнкі ў Беларусі ёсць яго даўгатэрміновасць, мірны характар і мастацкасць, вобразнасць, шырокая народная палітычная творчасць на гэтых пратэстах і па-за пратэстамі: у дварах, мікрараёнах, на вуліцах, — кажуць арганізатары. — Наша выстава спрабуе ўзнавіць генэзіс гэтага яркага працэсу. Мы крычым да ўсяго цывілізаванага свету, да ўсіх людзей добрай волі сваімі творамі ў спадзеве, што свет, людзі нас пачуюць!

Мы даём знак гэтым голасным крыкам — што МЫ ЖЫВЫЯ! Мы хочам і змяняем Беларусь да лепшага, наша грамадства, людзі, грамадзянская супольнасць сталі іншымі падчас гэтых падзей у 2020годзе. Мы прагнем справядлівасці і Беларусь не будзе такой, якой была дагэтуль.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: