
Выстава тэатральных касцюмаў і дэкарацый. Фота Сяргея Чыгрына
На суд слонімцаў выстаўлены касцюмы розных сцэнічных пастановак, як для дарослых, так і юных гледачоў. Гэта касцюмы да спектакляў «Прымакі» па п’есе Янкі Купалы, «Каханне ў стылі барока» па п’есе ўкраінскага драматурга Яраслава Стэльмаха, да дзіцячых спектакляў «Кот у ботах» — касцюмы дракона і льва, касцюм мачахі са спектакля «Папялушка» і многія іншыя.
Як музейныя рэчы наведвальнікі разглядаюць рэквізіт да розных спектакляў: гэта сундукі, капялюшы, інструменты, самаробныя хаткі, грыбочкі, торцікі і г.д.
Фота аўтара







