WATCH DOCS Belarus ўпершыню прадставіць конкурсную праграму беларускіх рэжысёраў

Пяты фестываль дакументальнага кіно WATCH DOCS пачнецца ў Мінску ў снежні.
spring96.org

spring96.org

На пятым юбілейным фэстывалі WATCH DOCS Belarus ўпершыню будзе прадстаўленая конкурсная праграма беларускіх рэжысёраў-дакументалістаў. Гэта будзе 5 карцін на тэму правоў і свабод чалавека. Гледачы змогуць прыняць удзел у галасаванні за лепшыя фільмы.

Беларускія паказы пройдуць 7 і 8 снежня ў кінатэатры «Мір». Уваход платны. Білеты можна набыць у касах горада або папоўніць фонд прэміі на talaka.org.

Пасля кожнага фільму адбудзецца сустрэча з рэжысёрам. У рамках беларускай праграмы заснаваная прэмія глядацкіх сімпатыяў рэжысёрам-дакументалістам. Падчас прагляду будуць раздадзеныя бюлетэні, дзе кожны зможа выставіць рэйтынг ад 1 да 5.

WATCH DOCS – гэта прастора, дзе дзякуючы моцнай сусветнай дакументалістыцы і рэальным асабістым гісторыям можна па-новаму ўбачыць чалавека і чалавечнасць. Тут у фокусе ўвагі самыя актуальныя падзеі сучаснасці і магчымасць для іх абмеркавання, – часта разам з рэжысёрамі і героямі саміх паказаных стужак.

Першыя паказы WATCH DOCS адбыліся ў 2001 годзе ў Варшаве, а з 2015-га Фестываль штогод ладзіцца ў Беларусі, дзякуючы намаганням аднадумцаў-арганізатараў і дзясяткаў валанцёраў.

Цэнтральнымі тэмамі паказаў і спецпадзей WATCH DOCS Belarus ужо былі: іслам у сучасным свеце, лічбавая бяспека, інфармацыйная пісьменнасць і папулізм, залежнасці падлеткаў, падзеі ва Украіне і памяць пра ГУЛАГ, карупцыя транснацыянальных кампаній і адказнасць бізнесу, экалогія, культура памяці і праблема разбурэння помнікаў у 21 стагодзі і інш. 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: