XVIII Сусветны тыдзень італьянскай мовы адзначыцца ў кастрычніку

З нагоды Тыдня італьянскай мовы амбасада Італіі ў Мінску зладзіць кінапрагляды і навучальныя мерапрыемствы.
tio.by

tio.by

80 краін, 130 амбасадаў і італьянскія культурніцкія інстытуты правядуць шэраг культурных падзеяў у кантэксце XVIII Тыдня італьянскай мовы ў свеце. У гэтым годзе тэма Тыдня — «Італьянская мова і сеціва, сеціва для італьянскай»: вельмі своечасовая тэма, якая накіравана на паглыбленне сувязяў і ўзаемны ўплыў паміж
італьянскай мовай, інтэрнэтам, новымі інфармацыйнымі тэхналогіямі і сацыяльнай камунікацыяй.

Амбасада ў Мінску прыме ўдзел у ініцыятыве арганізацыяй кінапраглядаў у кінатэатры «Піянер», якія дадуць нагоду задумацца аб зменах, што адбыліся з выкарыстаннем сацыяльных сетак.

Першы фільм рэжысёра Паола Джэнавэзе «Ідэальныя незнаёмцы» запланаваны на 22 кастрычніка. Падчас абеду групы сяброў гаспадыня дома выказваецца, што многія пары разышліся б, калі б кожны праверыў змест мабільнага тэлефона свайго партнёра. Такім чынам, пачынаецца свайго роду гульня, у якой удзельнікі павінны пакласці свае тэлефоны на стол і пагадзіцца чытаць SMS / чаты ці прымаць званкі па гучнай сувязі. 23 кастрычніка адбудзецца паказ фільма «Зялёнае золата» ў супрацоўніцтве з Дыпламатычным прадстаўніцтвам Швейцарыі.

25 кастрычніка праграму ўзбагаціць канферэнцыя прафесара Аналізы Брычэзе з універсітэта Ка Фоскары Венецыі на тэму: «Сеціва як рэсурс для настаўнікаў італьянскай за мяжой». На сустрэчы будуць разгледжаны пытанні вывучэння італьянскай мовы, паразважаюць аб ролі сеціва і настаўнікаў, каб палегчыць навучанне
для замежнікаў.

Італьянскія студэнты будуць не толькі гледачамі падчас тыдня: філалагічны факультэт БДУ арганізуе першы конкурс італьянскай мовы, адкрыты для ўсіх студэнтаў-італьяністаў з розных універсітэтаў; Акадэмія музыкі арганізуе канцэрт з удзелам студэнтаў, якія праспяваюць некаторыя італьянскія арыі. Амбасада ўзнагародзіць пераможцаў конкурсу. Гэтыя мерапрыемствы працягне воркшоп, прысвечаны метадам навучання італьянскай мовы і культуры праз песню.

Кінафестываль завершыцца 26 кастрычніка паказам фільма «Няспелыя» Паола Дженавэзе. Галоўныя дзеючыя асобы з'яўляюцца былымі аднакласнікамі, якія развіталіся, але зноў сабраліся разам на некалькі дзён: Міністэрства адукацыі анулявала іх атэстаты, і цяпер трэба пераздаць экзамены.

Паводле прэс-рэлізу

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: