З’явіцца новая кніжная серыя пра беларускія дыяспары

Неўзабаве з’явіцца новая кніжная серыя, якая будзе распавядаць пра беларускую дыяспару ва ўсім свеце. Першыя чатыры кнігі гэтай серыі ўжо рыхтуе вядомая даследчыца беларускай эміграцыі Наталля Гардзіенка.

Фота budzma.org

Фота budzma.org


— Я паралельна недзе чатыры ці пяць кніг раблю. Гэта будуць розныя кнігі. Мы плануем запачаткаваць сумесна са Згуртаваннем беларусаў свету «Бацькаўшчына» новую серыю, якая будзе звязаная з архіўнымі знаходкамі пра розных беларускіх дзеячаў, прычым не толькі з паваеннай эміграцыі, але больш шырока. Audio

Наталля Гардзіенка — аўтарка такіх кніг як «Беларусы ў Аўстраліі: Да гісторыі дыяспары», «Беларусы ў Вялікабрытаніі»,  «Рада БНР: Падзеі. Дакументы. Асобы» (сумесна з Лявонам Юрэвічам)  і іншых.

Паводле racyja.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: