З’явіўся цікавы адукацыйны праект пра беларускую і сусветную культуру

27 студзеня 2020 года запусціўся Wir.by – адукацыйны праект, прысвечаны беларускай і сусветнай культуры. Праект стаў фіналістам 12-го конкурса сацыяльных праектаў Social Weekend, даўно супрацоўнічае з Нацыянальным Мастацкім музеем і выставачнай прасторай LIBRA, існуе падкаст Wir.by пра славянскія мовы. Але зараз Wir.by адкрывае свой сайт.
Як адрозніць Купалу ад Коласа? Нашто перакладаць Пушкіна на беларускую? Чаму Мінск – не Парыж і не Прага? Пра каго з паэтаў можна здымаць блакбастар? Як прыгатаваць мову ВКЛ? Гэта толькі нешматлікія з тых пытанняў, на якія можа адказаць Wir.by. Лекцыі падрыхтавалі вядомыя беларускія (і не толькі) выкладчыкі і навукоўцы.
Wir.by папулярна распавядае пра гісторыю, літаратуру, кіно і іншыя віды мастацтва на дзвюх мовах, а таксама дае пляцоўку для самарэалізацыі маладым аўтарам. Навукова-папулярны фармат заваяваў сваё прызнанне сярод аматараў фізікі, біялогіі і астраноміі. Wir.by аднаўляе справядлівасць і даступна распавядае пра дасягненні гуманітарных навук.
Адна з праблем праблем, якую спрабуе вырашаць Wir.by – гэта праблема пошуку беларускай ідэнтычнасці. «Праз тое, што няма ўцямнага адказу на пытанне “што мы маем?”, ёсць праблема з запытам “хто ты гэткі?”», – рассказвае каардынатар Wir.by і аўтар ідэі Мар’я Бадзей. «Акрамя класічных артыкулаў і відэакурсаў, будуць розныя цікавосткі: мапа легенд Беларусі, стужка лёсу Францыска Скарыны, дзённікі пісьменнікаў на кожны дзень і шмат чаго яшчэ».

Каб не прапусціць новыя серыі лекцыйных цыклаў і карысныя матэрыялы, падпісвайцеся на праект у сацыяльных сетках: УКантакце, FacebookInstagram.

Паводле Будзьма беларусамі!

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Культура: галоўнае

Больш цікавага на «Новым Часе»: