«З новым роварам у лета!»: стартуе мастацкі конкурс для дзяцей 7-15 гадоў!

Новы мастацкi конкурс для школьнiкаў «Выразанкi» — гэта магчымасць вярнуцца ў казачны сусвет дацкага пiсьменнiка Ханса Крысцiяна Андэрсена i па-новаму асэнсаваць даўно вядомыя творы. I, канешне, укацiць у лета на новым ровары!
Конкурс звяртаецца да твораў знакамiтага дацкага казачнiка Х. К. Андэрсена. У 2020 годзе адзначаецца 215 гадавiна са дня нараджэння вялiкага пiсьменнiка, аўтара мноства казак, але яго сусветна вядомыя гiсторыi жывуць па-за часам, узростам i нацыянальнасцю. Праз шмат гадоў такiя казкi, як «Снежная каралева», «Русалачка», «Новае адзенне караля» i многiя iншыя натхнялi аўтараў па ўсiм свеце на стварэнне розных творчых iнтэрпрэтацый: прозы, тэатральных п’ес, музыкi i фiльмаў — у тым лiку знакамiтых анiмацыйных, зробленых кампанiяй Уолта Дыснея, гульняў, малюнкаў, скульптур i шмат чаго яшчэ.

Мэта гэтага конкурсу — пазнаёмiць беларускiх школьнiкаў з творамi Х. К. Андэрсена, паспрыяць развiццю iх фантазii, творчасцi i наватарскага мыслення праз стварэнне сваiх iнтэрпрэтацый вядомых казак.

Мы запрашаем школьнiкаў ва ўзросце 7 — 15 гадоў стварыць свае творчыя пераасэнсаваннi адной з мноства казак Х. К. Андэрсена. Гэта можа быть малюнак, анiмацыя, жывапiс, калаж цi нават выразанка — любiмы занятак пiсьменнiка. Фантазiя — гэта адзiнае абмежаванне!

Заяўкi на конкурс прымаюцца з 11 траўня па 7 чэрвеня 2020 года.

Творчыя работы будуць ацэнены журы, якое вызначыць пераможцаў у двух узроставых катэгорыях (7 — 11 гадоў i 12 — 15 гадоў). Пераможцы будуць абвешчаны 22 чэрвеня 2020 года.

Пераможца ў кожнай узроставай групе атрымае новы дацкi ровар — Kildemoes!

У склад журы ўваходзяць беларускiя i дацкiя мастакi, iлюстратары i iншыя эксперты:
— Генадзь Мацур. Мастак, iлюстратар (Беларусь).
— Юлiя Рудзiцкая. Мастачка, анiматарка (Беларусь).
— Кацярына Дубовiк. Мастачка, iлюстратарка (Беларусь).
— Mormor. Мастак (Данiя).
— Сiмон Дреўсен Холмбер. Дырэктар Iнстытута дацкай культуры ў Эстонii, Латвii i Лiтве.
— Алена Макоўская. Каардынатарка грамадскай культурнiцкай кампанii «Будзьма беларусамi!».
— Багуслава Саханьска. Дырэктарка Iнстытута дацкай культуры ў Польшчы.

Для ўдзелу ў конкурсе аўтары павiнны запоўнiць заяўку, а таксама прадставiць творчую работу ў электроннай форме.

Даведацца больш пра Правiлы i ўмовы конкурсу можна тут.
Кантактная iнфармацыя — Дар’я Гога, dashagoga@gmail.com.
З палажэннем конкурса можна пазнаёміцца тут.

Конкурс арганізаваны Iнстытутам дацкай культуры ў Эстоніі, Латвіі і Літве ў супрацоўніцтве з грамадскай культурніцкай кампаніяй «Будзьма беларусамі!».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: