Забыць нельга адпомсціць

У пракат выходзіць экранізацыя па апавяданню Васіля Быкава. Фільм «Народныя мсціўцы» рэжысёра Аляксандра Меліхаўца пакажуць 2 і 3 сакавіка.
БССР, 1958 год. Нечакана ў вёску на госці да свайго сябра прыязджае былы супрацоўнік «органаў», Вусаў. Яго тут усе добра памятаюць па арэстах і забойствах перад вайной. Усе думалі, што ён загінуў, але ж не, жыве і відаць няблага — маладжавы, у добрым касцюме, з ардэнамі.
Чацьвёра вяскоўцаў збіраюцца каб абмеркаваць навіну за бутэлькай. Прыгадваюць старыя крыўды, забітых сваякоў.
І вырашаюць адпомсціць. А помста за такое можа быць толькі адна — смерць.


Рыжысёру фільма Аляксандру Меліхаўцу 32 гады. Ён нарадзіўся ў Мінску. У якасці рэжысёра з 2009 па 2018-ы здымаў музычныя кліпы, сацыяльныя ролікі. Мае ўзнагароды прэмій «Кліп-марафон», «Street Awards», Фестываля ва Фрайтбурге (Германия). Фільм «Народныя мсіўцы» з’яўляецца яго дэбютам у паўнаметражным кіно.

Фільмаграфія:
2011 – «Максім Багдановіч. Жыў для Беларусі», к/м ігравы фільм
2013 – «Янка Купала. Жыў для Беларусі», к/м ігравы фільм
2018 – «Два гады таму», дакументальны фільм
2018 – «Паляшук» (паводле апавядання Уладзіміра Караткевіча), к/м ігравы фільм
2019 – «Народныя мсціўцы» (паводле апавядання Васіля Быкава), п/м ігравы фільм
Аляксандр Меліхавец 

Аляксандр Меліхавец 


Факты пра фільм

  • Слоган фільма: «Забыць нельга адпомсціць. Коску пастаў сам».
  • Мова фільма: беларуская.
  • Фільм пачаў здымацца ў 2010 годзе.
  • З 2010 па 2018-ы фільм здымаўся тройчы (амаль цалкам) і з-за розных перашкодаў толькі на трэці раз быў завершаны.
  • У фільме было тры абсалютна незалежных адзін ад аднаго склада актораў.
  • Здымачная група і склад актораў — цалкам беларускія.
  • Гукавое афармленне, агучка рабіліся на тым жа абсталяванні і тымі ж людзьмі, што і на вялікіх праектах з бюджэтамі ў некалькі мільёнаў долараў.
  • Для фільма кампазітарам Ягорам Дзыгуном напісаны арыгінальны саўндтрэк.

Паказы адбудуцца ў к/з «Мінск» (малая зала).
2 сакавіка (субота): 14:00; 15:15
3 сакавіка (нядзеля): 14:00; 15:15  

Паводле прэс-рэлізу

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: