Заходнепалескае вяселле пад Мінскам (фота, відэа)

Строі, куфар і шархуны... Што яшчэ будзе экспанавацца на выставе «Вяселле Заходняга Палесся» ў Раўбічах, якая пачне працу 10 лютага а 13-й гадзіне ў Музеі беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах?

На выставе ўвасобленыя вузлавыя моманты заходнепалескага вяселля: сватанне, заручыны, “вянкі”, пасад, “коровай”, ад’езд маладых і вянчанне, пасаг, завіванне маладой. У 2016 г. выстава экспанавалася ў Музеі народнага побыту Літвы (в. Румшышкес), шмат якія прадметы будуць дэманстравацца ў Беларусі ўпершыню.








Можна будзе пабачыць строі, спецыфічную вясельную атрыбутыку, прадметы побыту, распісны куфар, музычныя інструменты (скрыпка, бубен, гармонік, шархуны). Старыя фотаздымкі з Заходняга Палесся можна паглядзець на сайце Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту ў раздзеле “Віртуальныя выставы”.




Выстава ў Раўбічах будзе працаваць да 30 красавіка.


Фота і відэа знятыя аўтаркай падчас экспанавання выставы ў Румшышкесе. Мантаж відэа — Андрусь Ляневіч


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: