Заключныя мерапрыемствы Тыдняў Германіі – 2018

Заключным мерапрыемствам, якое ўвянчае Тыдні Германіі, стане Фестываль XJAZZ у Мінску. Сем музыкантаў з Берліна на тры дні пераўтвораць Мінск у джазавую лабараторыю.


Фармат фестывалю XJAZZ быў прыдуманы вядомым нямецкім кампазітарам, трубачом і піяністам Себасцьянам Студніцкім (Sebastian Studnitzky) і стартаваў у 2014 годзе. Ён адразу ж стаў адным з найбуйнейшых джазавых падзей Германіі і змог хутка і паспяхова зарэкамендаваць сябе на міжнароднай арэне.

За апошнія гады сведкамі гэтай беспрэцэндэнтнай падзеі сталі гледачы Турцыі, Расіі, Польшчы, Ізраіля і Францыі. І вось цяпер ХJAZZ адбудзецца ў Беларусі! З 15 па 17 лістапада Беларуская дзяржаўная філармонія, культурны хаб «ОК16», культурны цэнтр «Корпус» і галерэя «Арт-Беларусь» стануць пляцоўкамі для XJAZZ Minsk Edition, а слухачоў чакае блюз, джаз і фанк у незвычайнай камбінацыі з электроннай і класічнай музыкай.

Ажыццяўленне праекта стала магчымым дзякуючы падтрымцы Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія, праекта Еўрапейскага Саюза «Мост», кампаніі «Рэгула», энтузіязму заснавальнікаў джазавага фестывалю XJAZZ Берлін і беларускіх суарганізатараў – канцэртнага агенцтва «Эквілібрыум АРТС» і міжнароднага творчага праекта «АРТЭМП».

Праграма XJAZZ Minsk Edition 2018:

15 лістапада 2018 (чацвер)

Культурны цэнтр «Корпус»

Адрас: пр. Машэрава, 9, корпус 8

18:00 — Адкрыццё

Майстар-клас / лабараторыя (XJAZZ lab)

*XJAZZ lab = семінар-дыскусія не толькі для прафесійных музыкантаў і музыкантаўаматараў, але і для ўсіх, хто зацікаўлены ў вывучэнні агульнай ідэі імправізацыі, кампазіцыі ў рэальным часе, эмпатычнай камунікацыі. 6+ Уваход вольны Даведкі па тэл.: +375 29 3210610 19:00 XJAZZ Jam з удзелам нямецкіх і беларускіх джазменаў

6+

Уваход вольны

Даведкі па тэл.: +375 29 3210610

 

16 лістапада 2018 (пятніца)

Культурны хаб «OK16»

Адрас: вул. Кастрычніцкая, 16

19:00 — Вялікі джазавы канцэрт

Квартэт Себасцьяна Студніцкага (Берлін)

«Мроі Пафнуція» (Мінск)

Трыа Канстанціна Гарачага (Мінск)

Квартэт Міхаіла Філіпені (Мінск)

12+

Квіткі: https://bezkassira.by/xjazz_minsk_edition_bolshoi_dzhazovyi_koncert-4839/

Даведкі па тэл.: +375 29 3210610

 

22:00 — Аfterparty з Minimal Techno Electro Live Band «Komfortrauschen» (Берлін) & DJ Laurel (Мінск)

18+

Квіткі: http://bezkassira.by/xjazz_minsk_editionafterparty-4840/

Даведкі па тэл.: +375 29 3210610

 

17 лістапада 2018 (субота)

ZAL#2, галерэя «Арт-Беларусь»

Адрас: вул. Казлова, 3

14:00 — Інтэрактыўная музычная праграма «Джаз для дзяцей» 

Себасцьян Студніцкі (фартэпіяна, труба) і Пафнуцій (валторна) запрашаюць на канцэрт самых маленькіх аматараў джаза! Увазе публікі будуць прадстаўлены папулярныя кампазіцыі, вясёлыя песні і, безумоўна, самая важная частка кожнага джазавага канцэрта – джэм, да ўдзелу ў якім будуць запрошаны ўсе гледачы. Як кажуць самі музыканты, самае галоўнае ў музыцы – гэта магчымасць разам павесяліцца!

3+

Квіткі: https://bezkassira.by/dzhaz_dlj_detei-4841/

Даведкі па тэл.: +375 29 3210610

 

Вялікая зала Беларускай дзяржаўнай філармоніі

Адрас: пр. Незалежнасці, 50

19:00 — Канцэрт «MEMENTO»

Джазавае трыо Себасцьяна Студніцкага (Берлін) і Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь

Квіткі ў касах філармоніі: https://philharmonic.by/ru/bilety

Даведкі па тэл.: +375 17 3311617

 

Больш за сотню тысяч людзей ужо наведалі мерапрыемствы XJAZZ ва ўсім свеце, і мы вельмі рады, што ў гэтым годзе фестываль пазнаёміцца з Мінскам!

 

Паводле прэс-службы Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Мінску



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць